Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адасланыя лісты

Сярэдняя: 4.6 (95 галасоў)
Сярод лістоў, што ты вярнула, Знайшоў я шмат лістоў такіх: Напоўненых вясновым гулам, Блакітам неба дзён былых, Шмат слоў, якія не астылі Ні ад дажджоў, ні ад снягоў І не згубілі даўняй сілы, І першага агню свайго. Сама ты знаеш: на руінах Былога шчасця, сноў сваіх, Як цяжка жыць і не загінуць, - І мо таму баішся іх. І мо таму ты пазаўчора Усё адаслала ў дальні край... Лісты, лісты! Яны, як порах, Ад сэрца іх далей трымай! Air Jordan Releases 2019


Вельмi прыгожы верш!

Вельмi прыгожы верш!