Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адкажы

Яшчэ не ацэнена

Брат мой! Братка мой! Братачка родны!
Адкажы – сам сабе адкажы:
Чым зрабіўся табе непрыгодны
Скарб бясцэнны тваёй жа душы?

Ад чаго так бяздумна, бязмоўна
Ты яго выракаешся сам?
І чаму табе так усё роўна,
Што аборай становіцца храм?

Ці таму, што калісьці падступна
Растапталі твой шчыры давер?
Што на ніве, дзе сеяў ты рупна,
Вытраўляліся ўсходы твае?

Што ў стагоддзях варожыя збродні
Распіналі твой лёс на крыжы?
Брат мой, братка мой, братачка родны,
Адкажы – сам сабе адкажы!

Жыў ты ў горы, змагаўся ў няволі,
I канаў, і сыходзіў крывёй,
I жывым ты гарэў, а ніколі
Не саромеўся мовы сваёй.

Схамяніся ж, ачніся, агледзься!
Ды разваж, ды раздумай як сьлед:
Што пакінеш ты з поля ў налецьце?
З чым нашчадкі пакажуцца ў сьвет?

Ці паверыў, што род твой бясплодны,
I свой лёс прамяняў на чужы?..
Брат мой! Братка мой! Братачка родны!
Адкажы. Сам сабе адкажы!



Па сэрцу рэжа верш. Пра

Па сэрцу рэжа верш. Пра кожнага з нас.

научитесь писатьс!

научитесь писатьс!

Вялікі дзякуй пісьменніку пра

Вялікі дзякуй пісьменніку пра верш і яго творчасьць.
Жадаю усяго самага найлепшага у жыцці, працы .
З павагай-Лявон.

Добры верш пра нашу родную

Добры верш пра нашу родную мову.
З павагай -Лявон.

Моцны верш, да сьлёз

Моцны верш, да сьлёз ураджвае. Але ж ці чыталі яго беларусы? тыя, хто абпляваў ўсё сваё роднае й працягвае гэта рабіць на карысьць "зьліцьця", тыя хто пляцкае ў далоні самазванцу? Упэўненая, што не, не чыталі й ня будуць. Яны ўжо абралі свой лёс і калі іх ніхто не спыне, то й лёс нашае Бацькаўшчыны.

Беларусам трэба чытаць вершы

Беларусам трэба чытаць вершы Нiла Гiлевiча за 2002 год. Але ж я лiчу, што нiчога ужо не рашчынiць iм вочы. Як "малiлiся" на свайго Бацьку, так i будуць малiцца...

Дзякуй,настаўнік!

Дзякуй,настаўнік!