Сонца чакае, калі наступіць дзень;
зоркі чакаюць надыходу ночы;
вецер пільнуе апалы ліст;
маланка вартуе першы гром;
неба ўпэўніваецца ў набліжэнні золку;
кветкі счакаліся чаканнем дажджу;
ваўкі спадзяюцца, што хутка поўня;
чалавек абнадзеены надыходам вясны;
адказы чакаюць сваіх пытанняў...