Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адзін дома

Сярэдняя: 4.6 (5 галасоў)
Адзін дома З парога мяне жонка аглушыла: “Даюць адну пуцёўку на курорт. Сумленнай працай гэта заслужыла, Я з радасці купіла нават торт.” Ну што тут зробіш, я яе віншую, Затым рэцэпты ўсе яе занатаваў. Раскрыю шчыра вам сваю душу я: Не, ежы сам раней не гатаваў. Яна другі ўжо дзень як на курорце, На сонейку хай грэе там бакі. З сябрамі цяпер я, у іх кагорце – Заядлыя мы вельмі рыбакі. Як з імі выпілі другую чарку, Сябрук мой тут ідэю падае: “А што калі наняць табе кухарку?” (Свой розум ён другім не прадае) Кухарку сябар мой мне сам параіў, Сказаў што многа грошай не бярэ. Усе мужчыны мараць аб той Раі, Прычоска вельмі модная – карэ. Праз тыдзень напісаў сваёй я жонцы: “Шкада, што да цябе я не дайду! Як там адпачываеш, маё сонца? Ты не хвалюйся, я не прападу. Нічога у мяне не падгарае, Цудоўна ем, і вельмі добра сплю…” Не напісаў толькі нічога я пра Раю, Зімой пуцёўку жонцы сам куплю. NIke Dunk SB MID