Падаў  ліст…
Яго  матлЯла  ветрам ?
Ці  ён  сам  лавіў  яго  парЫвы ?
Адзінокі  восеньскі  маэстра,
дырыжор  сімфоніі,  з  надрывам…
Падаў  ліст…
Круціў  вар’яцкі  танец,
ў  беларускім  небе  шЭрым.
Незалежны  восеньскі  іспанец
смактавАў  улАснае  балЕра…
Ён  трымАўся,
колькі  мог  трымАцца.
Ён – апошні…
Ён  быў  моцны  сАмы…
І  не  хоча  зАраз  апускацца,
і  жыццё  закончыць  пад  нагАмі…
10 лістапада 2013г.
**(матлЯла – болтало; вар’яцкі – сумасшедший;
шЭрае – сЕрое; незалежны – независисмый; восеньскі – осенний; смактаваў – смаковал,наслаждался; уласнае – личное; балЕра – болЕро (испанский народный танец); апошні – последний; трымаўся – держался; моцны – сильный,крепкий;  зАраз – сейчас; жыццё - жизнь).
 
        	
Цудоўны верш. Дзякуй.
Цудоўны верш. Дзякуй.