Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адзінота

Сярэдняя: 4 (1 голас)

Зайшла учора Адзінота:
Кранула грыф, адкрыла ноты;
Зайграла лад тугі, няпросты;
Дастала пульт, ўключыла кросны.

І нешта ткала — шлях, дарогу —
Кілім жыцця, перасцярогу:
Каб не баяўся дзесьці збочыць,
Ішоў хутчэй, глядзеў у вочы.

Каб не забыўся на рашэнні,
І грошы поўныя кішэні…
Ўзяла туга мяне, маркота,
Хоць і выходны быў, субота.

Я гнаў журбу, дурныя думкі,
Схапіў кілім, злажыў у сумку.
Пайшоў на двор — далёка кінуў,
Пясок — наверх яшчэ і гліну.
І расхадзіўся раптам вецер.
Ён завываў усё, вярэдзіў.
Халодны дождж ламаў мне плечы.
Я недзе чуў, што час залечыць.