Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Адзінота

Сярэдняя: 5 (9 галасоў)

Як віна
Пратухлага гаркота —
Выжлукціш,
А не ўзбунтуе кроў,
І ўратунак,
І як кара — адзінота
Медунічных
і палын-травой узросшых слоў
У пустэчу,
Цераз бездані і скалы,
Вецер дзе гуляе і раве…
Адзінота…
Ты мілей за ўсё на свеце стала,
І атруты горшае няма нідзе…