Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Агеньчык

Сярэдняя: 4 (4 галасоў)
Над Нёманам блукаю ў наваколлі – У прыцемку па стомленых палях. З гасцінца збочыў і цяпер ніколі, Здаецца, не патраплю я на шлях. Ды раптам бачу: кволенькі праменьчык Бліснуў і знік, і запаліўся зноў. Не электрычны, а жывы агеньчык, Што робіць блізкім доўгі шлях дамоў. Пад’еду і спытаюся дарогу. І стомленасць звалілася з павек: Канец маім блуканням, дзякуй Богу. Дзе ёсць агеньчык – там і чалавек. Напэўна, для вячэры стол накрыты: Паруе бульба, Пеніць сырадой. А можа, на кілішак добрай жытняй Запросяць? – Застануся на пастой. На досвітку прачнуся – і ў дарогу, Папіўшы малачка пад жытні хлеб, З падзякаю гасціннасці і Богу. Бог дазваляе, Робіць – чалавек! Бліжэй пад’ехаў. Нешта смутна, цёмна. Сцяжынка быльнягамі парасла. Але наперад моўчкі гоніць стома Да веснічак – зламанага крыла… І варухнулася ля сэрца скруха. Усё, няма цяпер хады назад. Здзічэлы сад раскінуў голле глуха: Гаротная галеча, заняпад. Буслянка стылая над цёмнай хатай. Чароты сходзяць ніцай чарадой Да сажалкі, што прымаразкам сцята Люстэркавай празрыстаю слюдой. Каля хлява ў галлі скалелі колы. Схіліўся плот пакорна, як жабрак. Вуллі згнілі – зляцелі ўпрочкі пчолы. Куды патрапіў сёння я няўзнак?.. Засыпаны іржаваю лістотай, Асірацелы без снапоў рубель. Жывой бездапаможнаю істотай Ля студні пахіліўся журавель. У студні, паміж хлуду, кволы ветах Тапельцам ціха скаліцца з вады… Буслы не абяцаюць новых дзетак. Спусцелі гнёзды – гэта знак бяды. Калісьці тут жылі – Кахалі, дбалі. Ў калысках калыхалі немаўлят, Пяшчоты казак дзеткам выдумлялі… Была патрэба – Цяжка працавалі: Зямлю аралі, Коней зацуглялі, Палотны ткалі, З борці мёду бралі, Цудоўны посуд з гліны выраблялі… Без напаміну ў жніўні жыта жалі, Бо на зямлі бацькоўскай шчыравалі. Свядома лёс уласны будавалі – Чужынскай не скараліся навале. На Радаўніцу продкаў шанавалі. Буслоў чакалі і гасцей віталі. Бывала, што і чарку выпівалі, І ўпокат спалі ўсе на сенавале. А песні… Што за песні тут спявалі! Узімку на Каляды, На Купалле, Калі вянкі дзявочыя сплывалі У велічныя нёманскія хвалі… Надзеі тут ніколі не гублялі! А зараз – Безнадзейны заняпад. Пабіты шыбы, выламаны дзверы. Кульгавы стол – нагамі дагары… Жахліва ўсё. Ніколі не паверу, Што так зрабіць маглі гаспадары. Нібыта ў пекла зеўраюць масніцы. У павуціннай роспачы пакой. Гарыць агніца ля пустой бажніцы, Зацепленая прывіднай рукой. Цяжар на сэрцы і жалобны смутак. Гаркавы, як пажар, палынны пах. Сыходзіць у нябыт заможны хутар. Ад пусткі, як ад чорных лядаў, – жах! На бэзе шэрань – сівізна на скронях. Нябожчык ціха спіць. У вечным сне Спыніліся руплівыя далоні Ў дуброве, бы ў дубовай той труне. Над Нёманам і гоману не чутна. Не ў сціртах жыта, Жыта – у снапах. За што і кім забіты ўтульны хутар? Губляецца Радзіма па складах. Так і незбудаваным новым ладам, Яго ганебным, здрадніцкім загадам І зайздрасцю жыццё звялося ў дым… Тады навошта цепліцца лампада Ў бязладнасці агеньчыкам жывым? Рукой не ўзняць. Спіною не падперці. Не адрадзіць знямелае жытло. Няўжо і гэткі сорам Божа сцерпіць?! Гарыць дакорам у начы святло… 1997 Popular Off-White


Прачытаю "Агеньчык" на Тройцу

Прачытаю "Агеньчык" на Тройцу сваім родным. Мы збіраемся ў роднай хаце толькі на гэта свята. Астатні час яна пустая, толькі бацькі глядзяць на нас з партрэтаў. Праўда, ужо 10 год, як не стала мамы, а ў хаце светла і чыста. Ведаю, што нехта - брат ці сястра - прачытае свой сумны верш. Але такое - !.. І як балюча пераключацца з чаканага цяпла у халадэчу. Дзякуй. Моцна.