Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Айчына мая

Сярэдняя: 4.9 (45 галасоў)
Айчына мая –
Белы квет ля вакенца радзімае хаты.
З коміна цягнецца горкі дымок.
Маці прыходзіць. І водарам мяты
Пахне яе стары фартушок.
Яна недзе ў зорках ізноў начавала.
Вярнулася ўранні святлом зараніц.
Зёлак гаючых ў лугах назбірала –
Будзе ўсю вёску лячыць.
Певень – служыцель самога Белбога –
Пачынае зраджэнне новага дня.
Стогнуць каровы.
                         З калодца старога
Вядзерца упала,
Спалохаўшы стукам гнядога каня.
Ля плоту раскошна квітнеюць вяргіні.
Росамі пахнуць за хатай лугі.
Як зорачна-мройны рассыпаны іней,
Туманы сцякаюць на рэк берагі.
Усё тут дзівосна і проста, і шчыра.
Умыешся ўранні гаючай расой –
І душа твая яснаю і лёгкакрылай
Паляціць у дзень новы руплівай пчалой.
Айчына мая,
Малюся я птушкаю весняй
За гэты туман
І за яблынь хмяльных хараство.
Каб толькі была,
Каб ня ўмерла гармоніі песня –
Прыроды святой і душы чалавека радство.


Ад усяhо сэрца ,усих

Ад усяhо сэрца ,усих паклонникаý таленту,духоýных братоý и сястёр,усих сапраýдных беларусаý !!! Виншуйам, нашу даражэнькую ,вытворницу палымянуйю патрыётку нашай любай Бацкаýщыны ,Славутую Паэтэсу-Шаноýную НИНУ АКСЁНЧЫК з Жыццевым Юбилеям!!! Жадаям здзяйсненнья усих мараý, каб рачаиснасц пераконвала ачакаванни,а будучнасц споýнила усе сны,hетаhа усяhо и баhата боляй !!!Здароýя!!!Счастя!!!!Кахання!!!ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!!!

Есть -галоунае!!! Што

Есть -галоунае!!! Што паýзвуджуя к замышленни аб прыгожым,вечным,мудрым-чаhо так не хапае ý цяперашнім свеце,у hэтым бачу hалоýнае назначэнне паэзии,але -кожнаму сваё-БОHУ- аhульнайя.

Очень понравился стих. Сразу

Очень понравился стих. Сразу вспоминается Тарас Шевченко, его любовь к своей родине