Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Акрыленасць

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)
Акрыленасць! Малітвамі зямлі Так бессаромна вырастаюць крылы. Мне да душы распранутай, астылай Не вераць больш ні мачты-караблі, Ні вецер. Толькі вейкі твае блізка І мора некранутай цішыні На свеце. Бы з маўклівай адаліскі Разбэшчыным шаўком спадаюць дні. І ўсё смяецца подыху жывому. Што целу нежаданаму цяжар – Акрыленасць! Як плечы без крыжа: Бліжэй да жарсці ці Далей ад Бога? Не ўсё адно!.. Малітвамі зямлі з пункціру мора вырастае ранак, Як незагойная святая рана. Пакорлівая Богу і Любві Акрыленасць! ...Далёка ад Цябе Здаецца ўсё мне важным ці бязважкім. Твой карабель убачыць мне не цяжка, Калі так проста сэрца там жыве! Калі б пачуў, у Госпада прасіла б твой дзень адзін ды й смелы "по-це-луй"! Мне з літасцю за гэты лёс даруй Акрыленасць, бо ўсё жыццё без крылаў! Air Jordan XXX 30 Shoes