Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Стася Кацюргіна

Сярэдняя: 3.8 (5 галасоў)

Акрыленасць!
Малітвамі зямлі
Так бессаромна вырастаюць крылы.
Мне да душы распранутай, астылай
Не вераць больш ні мачты-караблі,
Ні вецер.
Толькі вейкі твае блізка
І мора некранутай цішыні
На свеце.
Бы з маўклівай адаліскі
Разбэшчыным шаўком спадаюць дні.
І ўсё смяецца подыху жывому.
Што целу нежаданаму цяжар –
Акрыленасць!
Як плечы без крыжа:
Бліжэй да жарсці
ці
Далей ад Бога?
Не ўсё адно!..
Малітвамі зямлі
з пункціру мора вырастае ранак,
Як незагойная святая рана.
Пакорлівая Богу і Любві
Акрыленасць!
...Далёка ад Цябе
Здаецца ўсё мне важным ці бязважкім.
Твой карабель убачыць мне не цяжка,
Калі так проста сэрца там жыве!
Калі б пачуў,
у Госпада прасіла б
твой дзень адзін ды й смелы "по-це-луй"!
Мне з літасцю за гэты лёс даруй
Акрыленасць,
бо ўсё жыццё без крылаў!



Сярэдняя: 4 (3 галасоў)

Госпадзі, беражы яго
Ад сонца ілжывага
Светлай Сваёй Любоўю!

І гэту атруту,
болем названую,
(нязваную?)
падзялі
для нас на паловы роўныя,
крывавыя - значыць кроўныя!

Госпадзі, роднага
да Светлай Мяжы
з яго апантанасцю зберажы!

Калі
і надзеі скончацца,
у небыццё захочацца,
Да прорвы той падыйдзі,
Дай руку Сваю, Госпадзі,
Рабу Твайму!
Вымаліць
Дазволь, яго лёс выбеліць
Не словамі, так душою.
Ну, а мяне чужою
пакінь!
Я болей
не буду
сонцам над ім.
А ён рабом будзе толькі Тваім
І гэтай Любові...
Амінь.



Сярэдняя: 4.5 (6 галасоў)

Лёгкасці ветру
не стае,
што ж да мяне!..
Снежань... Ён цеплыню разрэжа
І горад - яблык саспелы.
Ўвап'юцца ў духмянае цела
вусені ўсіх метро.

За снегам прыйдзе святло,
І ў доме зялёным-зялёным
сТАНЕ ўсё
улюбёным!..
І ляжа зіма-зіма...
Бярэцік будзеш здымаць,
Люстэрку не ўсміхнешся.
У ціхай штодзённай песні
Тралейбусам паплыве сіняе-сіняе...

І да бясконцасці:
Табе цішыні не стае,
мне - не хапае лёгкасці...