Апошні раз заломіць рукі Маланка ў хмарнай вышыні. Расой асыпаліся гукі Безжаўруковай цішыні.
I да сяла сцяжынкай шэрай Падыдзе досвіткам зіма. Усім, чым лета адшумела, Мае распіша вокны шэрань Загадкай белага пісьма.