Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Апошняе жаданне Касцюшкі

Сярэдняя: 2.9 (12 галасоў)

Апошняе жаданне Касцюшкі
Вясной 1817 года, за паўгода да смерці, стары Тадэвуш Касцюшка, жывучы ў Швейцарыі, склаў тэстамент, паводле якога адмяняў прыгоннае права ў сваім радавым маёнтку Сяхновічы Брэст-Літоўскага ваяводства. Аднак напісанае ў тэстаменце не было здзейснена: хутка пасля смерці Тадэвуша Касцюшкі, па просьбе яго пляменнікаў, акт вызвалення сяхновіцкіх сялян адмяніў імператар Аляксандр І.
Салюр. У доме бургамістра
Касцюшка тэстамент складае,
да роднай вёскі, што карміла,
у думках, пішучы, лятае.

Апошняе яго жаданне –
сялян маёнтка разняволіць.
Няхай гняздзечкам волі стане
гняздо Касцюшкаў радавое.

І піша, свечку запаліўшы
на дошцы з пылавым налётам:
“Прыгон прыродзе супярэчыць
і дабрабыту ўсіх народаў”.

І ясныя, а не марока
жыцця гняздзечка тыя вехі:
“Прыгонніцтва ў маім маёнтку
знішчаю цалкам ды навекі.

Чынш і павіннасці знішчаю,
знішчаю паншчыну таксама:
не мае ні спагад, ні жалю
мая да гэтага праграма.

Вучэнне – справа неблагая
і ў вёсцы, і ва ўсім павеце.
Сялян Сяхновіч заклікаю
паклапаціцца аб асвеце.

Над цяжкасцямі кніг сядзіце,
галовы русыя ламайце –
вучыцеся, вяскоўцаў дзеці,
на волі, што вяскоўцам – маці!”