Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Арыён і Венера

Сярэдняя: 4.4 (14 галасоў)
                                       Н.Ю.

Калі над намі гасьне Арыён,
Усходзіць непаўторная Венера.
Сузор’е, нібы прывідны дракон.
Планета, як салодкая хімера. 

Мая начная споведзь для цябе
Ня болей нечаканага прызнаньня.
Сузор’е зьнікла ў танцы-варажбе,
Венера нам прадказвае каханьне. 

У сьвеце павялося так здавён – 
Шчасьлівыя не пакідаюць веру.
Калі ў нябёсах гасьне Арыён,
Сусьвет вітае мудрую Венеру.