Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Асенні баль

Сярэдняя: 4.2 (21 голас)

Апошні баль асеніі… Паўсюды таньчыць лісце,
Зняважыўшы прыстойнасць ўсё круціцца шалёна.
Стары тужлівы вальс нам вецер зноў насвіствае
І кружыць у пары восень, забыўшыся на стому…

Сціх баль… Знямоглы вецер ціхенька пазяхае,
Рыхтуецца да сну і восень не сваволіць,
Сваю пасцельку коўдрай мядзянай засцілае.
Сабака калыханку ласкава ёй скуголіць.

Бясследна гаснуць кветкі – азяблыя паненкі,
Іх хлопцы-матылькі ніяк не саграваюць,
Нясмела пазнімаўшы балёвыя сукенкі
Аголеныя дрэвы бязгучна засынаюць.

Аздобна ззяюць зоры на млосным чорным небе
І шчодра дораць нам свае нямыя сны,
Сны аб шчаслівай долі, духмяным чорным хлебе.
І аб чароўных цудах майстроўніцы-зімы.