Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць

готовый бизнес продать в Казани
Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

восень

Сярэдняя: 4.7 (17 галасоў)

Адзінота... Я сумую... Паглядаю ў вакно.
А за ім балюе восень, лісцем сцежкі замяло.
Колер жоўты і чырвоны сыпле з неба, нібы снег,
і здаецца прыпыняе час свой непаспешны бег.
А ўранку першы іней пабяліў вакол палі,
і ад подыха людскога хмаркі-воблачкі плылі,
і хавалі людзі рукі ў кішэні паліто
ды спяшаліся ўскочыць ў аўтобусаў нутро.
Дзень за днём адступіць восень, перадасць сусвет зіме.
Разам з ёю я таксама засумую па табе.
Але белы снег бясконцы замарозіць пачуццё,
жаль, што ты не адагрэеш сэрца сумнае маё.



Сярэдняя: 4.3 (4 галасоў)

Апошні баль асеніі… Паўсюды таньчыць лісце,
Зняважыўшы прыстойнасць ўсё круціцца шалёна.
Стары тужлівы вальс нам вецер зноў насвіствае
І кружыць у пары восень, забыўшыся на стому…

Сціх баль… Знямоглы вецер ціхенька пазяхае,
Рыхтуецца да сну і восень не сваволіць,
Сваю пасцельку коўдрай мядзянай засцілае.
Сабака калыханку ласкава ёй скуголіць.

Бясследна гаснуць кветкі – азяблыя паненкі,
Іх хлопцы-матылькі ніяк не саграваюць,
Нясмела пазнімаўшы балёвыя сукенкі
Аголеныя дрэвы бязгучна засынаюць.

Аздобна ззяюць зоры на млосным чорным небе
І шчодра дораць нам свае нямыя сны,
Сны аб шчаслівай долі, духмяным чорным хлебе.
І аб чароўных цудах майстроўніцы-зімы.