Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Асмужліва-журлівы сцішны ветах...

Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Асмужліва-журлівы сцішны ветах.
Ключы жыцця згасаюць дзень пры дні
Ільдзіны змроку крохкія, як лета
Са звонам яблык ў роснай цішыні.
I полаг ночы ў зорах адымжэлых
Жадліва адцяняе жытні сон.
Блюзніцца, што ў аблоках парыжэлых
Стуліўся жоўты ранні каласок.
Жніво сышло. Збылося наша лета.
Мне горка — жніўнік ранні пачарнеў.
I колер сівізны — на шчасці вета —
Стамлёна скроні ціхія кране.