Заўважай,
Паглядзі,
Азірніся.
Не зайздросць,
Не прасі,
Не скупіся.
Не шкадуй,
Шчодрым будзь
І лагодным.
У душы
Пачувайся
Свабодным.
Не скрывай,
Не хавай,
Аддавай.
Не судзі,
Пазабудзь,
Прабачай.
*
Паважаць.
Сябраваць
І любіць.
З мэтай
Жыць,
На шляху
Не застыць.
На Зямлі
Чалавекам
Быць!