Са  зборніка  “Гішторыі  дзеда  Алега”.
***
З  шавялюрай  быў, калісьці –
дзед  Алег  насіў  касмЫ…
Пазгубляў, як  дрэвы  лісьце –
на  дарозе  да  зімы…
Зубы  новыя  паставіў –
бо, як  конь, старЫя  з’еў…
Зместа  водкі  “хляю”  каву –
на  крынічнае  вадзе…
Закурыў, ужо  пад  старасць –
з  кавай, з  той  пары, дымлю…
Да  унукаў  маю  зайдрасць –
ім  пажыць, а  мне – ў  зямлю…
І  з  таго – пішу, на  памяць –
каб  не  толькі  быў  ім  Дзед…
Падрастуць, дык  можа  скажуць –
дзед  Алег  наш – быў  Паэт…
*+*
26 кастрычніка 2014 г.