Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бабуліны казкі

Сярэдняя: 4.3 (37 галасоў)

У бабулі маёй
Рукі лоўкія,
У бабулі маёй
Песні доўгія.

Разматае клубок
З новай казкаю,
Прыйдзе хітры каток,
Трэцца з ласкаю.

Хоча лапкі пагрэць,
Завуркоча ён,
Ні гуляць, ні дурэць
Нам не хочацца.

Вось і дзень праляцеў,
І не спіцца нам.
Бабка казкі пляце
Чараўніцаю.



Вельмi сардэчныя вершы

Вельмi сардэчныя вершы