Бабуля, раскажы мне пра вайну!
Я ж цябе ніколі не прасіла.
Я баялася, табе не хопіць сілаў,
Бабуля, раскажы мне пра вайну.
Я чытала безліч розных кніг,
Але там не пішуць аб галоўным –
Там толькі сухія словы, словы,
Я не чую ў гэтых словах крык.
Раскажы, як можна засынаць
Побач з тымі, хто ўжо не прачнецца,
Не падымецца, на кліч не адгукнецца,
І не здолее нічога ўжо сказаць?
Як глядзець на тое, як сусед
Калыхаецца над плошчаю? Не дышыць.
А такіх суседзяў сотні тысяч,
Сярод іх і твой стрыечны дзед…
Ты ж цяжарная хадзіла. Не адна.
Ты яшчэ жыццё ў сабе насіла.
І адкуль брала ты тыя сілы,
Каб не плакаць, ўсё чакаць: вясна…
Вясна прыдзе, будзе немаўля,
Вясна прыйдзе, будзеш не самотна,
Ты адолееш, ты ўсё адолець здольна.
Навучыла цябе гэтаму вайна…
Я в шестом классе-это
Я в шестом классе-это рассказала и получила 10,учительницу аж за душу тронуло!!!Если вам тоже задали дополнительно что-то выучить,советую это))).
очень красивое
очень красивое стихотворение.....мне для школы надо было,10 баллов поставили............за выразительное чтение.....
Очень чувственно!!!!!!!!!!!!
Очень чувственно!!!!!!!!!!!!