Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бадзяга

Сярэдняя: 4.5 (2 галасоў)
Бадзяга (у памяць аб падзеях 1659 года) Я бадзяга са спаленай Ліды. Я бяздомны жабрак-сірата. Сваё гора, свой боль, сваю крыўду ў гэтых словах хачу перадаць. Змей на Ліду напаў агнядышны. Меў той змей 30 000 галоў. З абаронай яе, як кот з мышшу, ён расправіўся, змёўшы далоў. Змей – Івана Хаванскага войска, нацкаванае рускім царом. І згарэў, як свяча тая з воску, родны горад пад ядзерны гром. Зубы ў арміі-змея як жорны. Заглынае мястэчкі глыток. Быць ад попелу Беліцы чорнай. Быць ад попелу брудным Мыто. Вось пачвара ў салдацкім абліччы пажырае дамы і хлявы. Робіць з Дворышча змей папялішча, робіць Ваверцы хвост агнявы. Рабаўнік па павеце пашарыў, перабіў, папаліў, абабраў. Я ад войска ўцякаў, ад пажараў, і цяпер я бадзяга-жабрак. І скрозь зубы свае, як умею, ад душы, дзе бурліць гнеў агнём, наўздагон агнядышнаму змею пасылаю гарачы праклён! Accessories