Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Балада дабрыні

Сярэдняя: 4.6 (9 галасоў)

Расла нічыя
сярод поля шырокага
дзічка старая
ўдавой адзінокаю.
Вятры яе рукі
круцілі, ламалі.
У слоту дажджы,
нібы пугі, хвасталі.
Hi стогну. Hi скаргі.
Цярпліва маўчала.
I кожнай вясною
яна расцвітала!
He, так не цвітуць
за высокім парканам,
дзе, можа, утульней,
ды сонца замала.
Ад дзіўнае белі
поле святлела...
А ў восень страсала,
страсала з прыполу
дзічкі даспелыя
шчодра да долу,
у іржэўнік калючы,
на вузкія ўзмежкі...

Тады да яе
прабіваліся сцежкі.



Цудоўны вершык.(З.Русак)

Цудоўны вершык.(З.Русак)