Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА КАНСТАНЦЫІ БУЙЛО

Сярэдняя: 5 (2 галасоў)
(2.01.1893-- 4.06.1986) Жыццё на чужыне, нібы-- у палоне, Дзе ты прывыкаеш да сонца, якое Халодна-далёкае, як нежывое, У воблаках, нібы ў снягах, светла тоне, Світае, нібы ва ўспамінах Айчына, Якую ты любіш, якой ты жывеш. І сніцца табе каля хаты рабіна З лістотай счарнелай, як спалены верш, Якога душа адляцела ў нябёсы Іскрынкай тваёй адзінокай душы. І пройдуць дажджы, і мінуцца марозы І будуць чарнець на магілах крыжы Паэтаў, якіх растралялі за тое, Што сонца над намі ўсё ж не залатое, А проста чырвонае, быццам бы кроў… Пакуль ты жывеш, ты не прыдзеш дамоў У ціхае Вішнева, дзе ўсё святое І любае, блізкае і дарагое, А будзеш здалёку глядзець на Айчыну І сумныя вершы Айчыне пісаць І плакаць ты будзеш, як плачуць жанчыны, Калі ўжо не могуць нічога сказаць… 25.09.2007 Puma


Шчыра і вельмі дакладна.

Шчыра і вельмі дакладна. Дзякуй за прыгожыя радкі.