Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА МАКСІМА ЛУЖАНІНА

Сярэдняя: 4.7 (68 галасоў)

(2.11.1909—13.10.2001)

Жыццё прайшло, як кніга прачытана...
Жыццё прайшло, нібы святло ўзарвана
І Храм разбураны на ўзгорку тым,
Дзе ўсё, як сон, дзе ўсё, як райскі дым...

Жыццё прайшло, але было жыццё,
Нібы на дрэве высахлым лісцё
Было.
І больш ніколі ўжо не быць
Пад гэтым небам, дзе аблокам плыць,
Табе і мне, і гэтаму святлу
Падобнаму на вострую стралу,
Што пранізаўшы нашу цемнату,
Ляціць далей і плача на ляту...

Жыццё прайшло, нібыта дзень прайшоў,
І паўзлятала вараннё з крыжоў,
І свечкі захлынуліся святлом,
Нібы згарэў стары гасцінны дом...

13.10.2001



Верш непрыемны, сумны да

Верш непрыемны, сумны да жаху. Нічога не ведаю пра Максіма Лужаніна як чалавека, пра лёс яго, ды супраць, каб да чыйгосьці імя прывязваліся падобныя страшылкі- радкі нават і пасля смерці.