Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА НІНЫ МАЦЯШ

Сярэдняя: 5 (1 голас)

(20.09.1943—19.12.2008)

Хавацца ад людзей — не для паэта,
Якому родны край — зусім не рай,
Якога і не будзе — знаеш гэта,
Бо гэта наш, як перад прорвай, край,
Якому ты сваё люблю сказала
У кожным вершы, што ў душы кіпеў
І слова кожнае кроў апякала,
Як сонца, у якім любоў і гнеў
Жывуць і жыць даюць, калі жадаеш
Ты ў свеце жыць, дзе ўсім нялёгка жыць,
Дзе Млечны Шлях — не рэчка залатая,
А — у хрыстовае крыві глыжы.
І ты жыла, нібы малітва ў сэрцы
Манашкі, для якой яе жыццё,
Як матылёк, які аб неба б’ецца,
Самотнае, дзе зоркі, як лісцё
На шкле, па-за якім дажджы і восень,
І дзень, дзе ты з’явілася для нас,
Каб слова беларускае вялося
І нас вяло праз ветравейны час,
Дзе ты сваё люблю жыццю сказала
У кожным вершы, што ў душы кіпеў
І слова кожнае кроў апякала,
Як сонца, у якім любоў і гнеў…

25.12.2008



Балады добрыя. Толькі лепш

Балады добрыя. Толькі лепш будзе - каб любіць, цаніць жывых паэтаў, а не мёртвых. Некралірыка ім ўжо не дапаможа і славы ім не прыбавіць. Так і напрошваецца тэма: напісаць верш пра крытыкаў, якія вельмі любяць пісаць пра памерлых класікаў і не бачаць, не цэняць, не любяць - жывых. Яшчэ ў сярэдзіне 90-х я прысьвяціла Ніне Мацяш верш "Перапёлачка". Ён ёсьць на гэтым сайце. Ніна да канца жыцьця ўсё дзякавала і дзякавала мне за гэты верш. Значыць, ён саграваў яе ў нялёгкі час. Думаю, і Ніла Гілевіча, і іншых людзей так жа саграваюць мае прысьвячэньні. Некаторыя вершы надрукаваныя тут, на вершы.ру. Некаторыя падораны людзям пад час звычайных сустрэч, і я іх нават не маю ўжо ў сябе. Вучыцеся любіць- ЖЫВЫХ. Каб не прыйшлося пасьля -запознена- пісаць некрапрысьвячэньні.