Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

БАЛАДА РЫГОРА ШЫРМЫ

Сярэдняя: 5 (1 голас)

(20.01.1892—23.03.1978)

“Песня родная—душа народа”,—
Мовіш, і паўторыць словы Бог.
Песня светлая-- калі свабода,
Песня чорная-- калі астрог.
І спяваеш ты, аж неба плача
Зоркамі, што, падаючы ў ноч,
Як у душы, што святла не бачаць,
Асвятляюць, як глыбіні воч,
Нашы беларускія прасторы,
Дзе сляды ўтравелыя вайны,
Дзе ў блакітным лёне, як у моры,
Бачны астравамі валуны,
Да якіх ты хлапчуком прыходзіў,
Як да рэшткаў збуранай царквы,
Як да песень, што жылі ў народзе
І жывуць, пакуль народ жывы.
І стаіш ты перад песняй роднай
На каленях. Песня, быццам Бог,
Светлая, калі народ свабодны,
Чорная, калі жыццё—астрог.

2.10.2008



Мне спадабауся гэты

Мне спадабауся гэты верш.
Добра пісау,размауляу і сьпявау вядомы чалавек.
З павагай да яго -Лявон.