Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Балотам снежным праз сасоннік...

Сярэдняя: 4.7 (33 галасоў)
Балотам снежным праз сасоннік, Які смаловым пахам вабіць, Прастор балот зімою соннай Люблю санямі разухабіць. Люблю, як кусцік нізкарослы, Калі з саней назад паглянеш, Нібы адкінуўшы ён вёслы, Плыве па белым акіяне. Пукаты стог люблю аб'ехаць, Сляды наўкол зрабіць палоззем І сена, выскубнуўшы вехаць, Люблю раскідаць па дарозе. Люблю, як санкі мчацца з плачам, Пісклявы гімн зіме заводзяць, А конь, падкуты чортам, скача, Нібы па шкле, па гладкім лёдзе. Люблю закутацца кажухам, Згайсаць ад меж да меж краіну І крыкнуць гучна завірухам, Што ў хвалях белых не загіну. І зноў ляцець... Дуга хай звоніць, Пакуль конь лейцы не аслабіць... Прастор балот зімою соннай Люблю санямі разухабіць... Air Jordan Spizike 3.5


супер

супер