Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Барані мяне, Божа!

Сярэдняя: 4.9 (8 галасоў)

(малітва)

Барані мяне, Божа,
Ад талеркі астрожай.
Барані мяне, Божа,
Ад зайздроснай хлусні.
Ад чужога парогу,
Што губляе дарогу,
Барані мяне, Божа,
Барані! Барані!

Барані мяне, Божа,
Ад ліхога багацця.
Барані мяне, Божа,
Забываць карані.
Ад няшчырага слова,
Ад сіротства у хаце,
Барані мяне, Божа,
Барані! Барані!

БаранІ, Божа, край мой
Ад знішчальнай навалы,
Барані ад хваробаў
І пякельнай вайны.
Барані мову маці,
Крапівы і Купалы...
І народ мой ад гора і бяды
Барані!

© Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2020
Свидетельство о публикации №120021405189