Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бацька і дачка

Сярэдняя: 3 (2 галасоў)

Бацька і дачка
Памяці Міхаіла і Алены Манькоўскіх
У 1967-1978 гг. адзін з калгасаў Лідчыны насіў імя Манькоўскіх – у памяць аб жыхарах вёскі Сялец, бацьку і дачцэ Міхаіле і Алене Манькоўскіх. Міхаіл “пры Польшчы” быў актыўным членам ТБШ і КПЗБ, небяспечным для тагачасных польскіх улад, у 1933 годзе павешаны ў двары Лідскай турмы. Алена пайшла па слядах бацькі, пры “першых Саветах” была камсамолкай-актывісткай, у 1941 годзе ў ліку 13 мясцовых камсамольцаў расстраляна фашыстамі ў лесе паблізу Сяльца.
Да сэрца вёскі падкаціла.
Скацілася з вачэй сляза.
Паклон, Алена з Міхаілам,
вам ад удзячнага Сяльца!..

Манькоўскі Міхаіл паходзіў
з сялянскай беднае сям’і,
з маленства марыў аб багацці,
аб лепшай долі, аб зямлі.

Кастрычніка актыўны ўдзельнік
і грамадзянскае вайны,
ён марыў аб паноў падзенні,
аб днях чырвонае вясны.

Хадзіў у лапцях, з барадою
актыўны сябар ТБШ
і марыў: заўтра залатое
зямны чакае сіні шар.

Рабочых заклікаў яднацца
актыўны член КПЗБ.
Аб тым, каб сцяг чырвоны ўзняўся,
ён цешыў мараю сябе.

Паліцыя як зло расцэніць
учынкі “левае гурмы”.
Ён за разведвальную дзейнасць
павешаны ў двары турмы…

Жадала з юных пакалення
парадкаў новых паспытаць
дачка Манькоўскага Алена –
і дэлегат, і дэпутат.

Каб з суму моладзь не завяла,
як са спякоты агуркі,
Алена арганізавала
лікбеза школу і гурткі.

На ўсесаюзную выставу
дзяўчына ездзіла ў Маскву…
Ды павярнуць фашысту-ўдаву
да ўсходу рупіць галаву…

Алену немцы расстралялі
ля ямы ў лесе за Сяльцом.
Сяляне горача праклялі
ліхіх эсэсаўскіх “дзяльцоў”…

Калгас насіў імя Манькоўскіх –
у гонар бацькі і дачкі,
бальшавікоў да мозгу костак.
Паклон за подзвіг ім такім!

Заслуг у абаіх хапіла.
Служылі людзям да канца.
Паклон, Алена з Міхаілам,
вам ад удзячнага Сяльца!