Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бацькам

Сярэдняя: 4.9 (18 галасоў)

Усё ж гады тыя бягуць і бягуць,
Як вада ў пеністай плыні.
Не заўважыш,як імгненні лятуць,
Як ужо кажаш- былі маладымі.

Фотаздымкі з альбома,як часткі жыцця.
Усе мінулае перад вачыма...
Бацька,шчэ малады,як і я,
Побач матуля - дзяўчына.

Гартаю старонкі каторы ўжо раз,
Усе хутчэй у грудзях сэрца б'ецца,
Мне здаецца святлейшым той час,
Бестурботным мне час той здаецца.

І напрацягу ўсіх гэтых гадоў
Не звяртаў увагі ніколі,
Як жыццё маршчынамі ссекла бацькоў,
Расфарбавала срэбрам іх скроні.

Божа,як сэрца баліць,
Ахапіла душу маю горыч.
Я не магу сабе ўявіць,
Што калісьці не будзе іх побач.