Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алесь Лянок

Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)
Акрыяла гэтым часам зайздрасць, Упэўнены кірунак да хлусні, І зноў на карак абцугамі прагнасць, Паміж панурай жыццёвай мітусні. Знікаюць мроі ў тугой задусе, Знікла пяшчота ў бязлітасных вачах, Знямеў анёл, усе нябёсы ў скрусе, Малюючы на лёсе змрочны шлях. Kobe 11 ELite Glowing


Сярэдняя: 4.9 (18 галасоў)
Усё ж гады тыя бягуць і бягуць, Як вада ў пеністай плыні. Не заўважыш,як імгненні лятуць, Як ужо кажаш- былі маладымі. Фотаздымкі з альбома,як часткі жыцця. Усе мінулае перад вачыма... Бацька,шчэ малады,як і я, Побач матуля - дзяўчына. Гартаю старонкі каторы ўжо раз, Усе хутчэй у грудзях сэрца б'ецца, Мне здаецца святлейшым той час, Бестурботным мне час той здаецца. І напрацягу ўсіх гэтых гадоў Не звяртаў увагі ніколі, Як жыццё маршчынамі ссекла бацькоў, Расфарбавала срэбрам іх скроні. Божа,як сэрца баліць, Ахапіла душу маю горыч. Я не магу сабе ўявіць, Што калісьці не будзе іх побач. Men's Sneaker Hub Online


Сярэдняя: 4 (13 галасоў)
Без надзей, але гатовыя на ўсё, Мы крочым да ратоўнай плошчы. З марамі пра лепшае жыццё Слязяцца на марозе вочы. Мы не здамося, не зробім крок назад, Ніколі мы не ўстанем на калені. Хай памятае мае словы кат, Хутка гарэць яму ў агне пякельным. І ён ілье на нас свае памыі, Ён выкрасліў са спісу жывых нас. Вось прыйдзе час, пазнае моц той плыні, Патрыятычнай плыні, хутка прыйдзе час. І тая хеўра, што побач з табою, Разбягіцца па глухіх кутах. Ты іх карміў народнаю крывёю, Сам сілкаваў народа таго страх. Без надзей, але гатовыя на ўсё, Мы крочым да ратоўнай плошчы. З марамі пра лепшае жыццё Слязяцца на марозе вочы. Гісторыя ў маіх руках, Гісторыя ў маіх далонях, Бела-чырвона-белы сцяг, Магутная літоўская пагоня.Kids Fashion


Сярэдняя: 3.9 (7 галасоў)
Белы снег на далоні трымаю, Растае ён у халодны ручай, Быццам родную мову губляю, У сэрцы гнеўны боль ды адчай. Хаты, дрэвы, поле, дарогу - Завіруха ўсе замяла. Уся зямля, як і родныя словы, У выгнанні чакаюць цяпла. Ледзяныя сняжынкі завеі Аплявухай кладуцца на твар. Не халоп я баяраў з расеі, Я зямлі сваёй вольны спадар Сню, як хуткія рэчкі У шэры лёд скавала зіма, Быццам стогн цяжкі чалавечы Пад тым лёдам схавала яна. Неспакой на душы і трывога У маім сне як і у жыцці. Льецца песня аднекуль з усходу Родных слоў у ёй не знайсці. І здзічэлыя белыя коні Праляцяць звонкім гімнам вясне. Сэрцу блізкая гэтак пагоня Усё далей і далей ад мяне. ADIDAS