Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бацькаўшчына

Сярэдняя: 4.6 (38 галасоў)

Дагарэў за брамай небакрай,
Месяц паміж воблачкаў плыве.
Выйду зноў, як у мінулы май,
Басанож прайдуся па траве.
Дымная, сцюдзёная раса,
Цёмныя ў траве ад ног сляды.
А такога рослага аўса
Я не бачыў доўгія гады.
Бач, хмызы спляліся, як павець,
Светлякі мігцяць, гараць святлей.
Перад тым як звонка ў лозах пець,
Прачышчае горла салавей.
Лашчыцца трава да босых ног.
З дальніх паплавоў плыве ракой
Ледзь прыкметны сумны халадок —
Подых юні ўходзячай маёй.
Паімчаць за ёю наўздагон? —
Хоць і схопіш — усё адно падман.
Дзе каханне тых мінулых дзён —
Весніх паркаў бэзавы туман?
Нават шкадаванне — дзе яно?
Зноў вясна, і жаль знікае зноў.
(Так губляюць пах перад вясной
Ссохлыя сцябліны палыноў.)
Ціха цмокае у сне рака.
О, як добра, як прыгожа жыць!
Раска, як русалчына луска,
На вадзе ад месяца гарыць.
А вакол травіцы роснай рай
I бярозак белая сям'я.
Мой чароўны беларускі край,
Бацькаўшчына светлая мая!



ps...Забыўся падпісаць

ps...Забыўся падпісаць папярэдні каментар
Франак Нырка

Гэта безумоўна пяшчотны і

Гэта безумоўна пяшчотны і прыгожы верш.
Але толькі дзеля тых, хто дасканала ведае сэнс кожнага слова і ўсяго верша цалкам.
Каб гэтыя веды былі, трэба ня толькі праз гэта прайсці, але неаднойчы сустракацца ў сваім жыцці з гэтымі выразамі ад іншых людзей. Крамя гэтага аўтару, безумоўна выдатнейшаму пісьменніку, на мой погляд, не зусім атрымалася пазбавіцца сваех пісьменніцкіх звычак.
Гэта у прозе можна удакладняць сэнс па некалькі слоў на адной старонке праз сноскі, не прытрымліваючыся пачаткова ўзятага рытму. У вершах кожнае незразумелае адразу слова занадта дорага абыходзіцца. Яно апраўдана хіба што як выключэнне з правіла.
Каб было зразумела, чаму такі вялікі каментар патлумачу абставіны яго напісання.
ГЭТЫ ВЕРШ ПРАПАНАВАНА ВЫВУЧЫЦЬ І ПРААНАЛІЗАВАЦЬ З АДКАЗАМІ НА НЕ ПРОСТЫЯ, ДАРОСЛЫЯ ПЫТАННІ, НАДРУКАВАНЫЯ НА ПАЎТАРЫ СТАРОНКІ ДРОБНАГА ШРЫФТА дзесяцігадовым гарадскім дзеткам, вучням пятых класаў!!! Калі б мяне спыталі, як знічтожыць імкненне да вывучэння роднай мовы, дык я б прапанаваў менавіта такія школьныя заданні

очень нежный и красивый

очень нежный и красивый стих!!:)