Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бацькава сталярня

Сярэдняя: 4 (6 галасоў)
Бацькава сталярня (Прысвячаю свайму тату Пічыцу Уладзіміру Андрэевічу) Яшчэ была без мэблі наша хата, Хоць да ўваходзін поўнасцю гатова. Заняў пад свой вярстак сталярны тата Нябелены пакой у ёй часова. У думках марыў: як заробіць грошай, Тады майстэрню ён сабе збудуе. Ну, а пакуль была там нам раскоша, І толькі маці сварыцца, бядуе. І просіць нас ад саменькага ранку, Каб мы ў сталярню нават не ступалі І не рабілі ў стружках больш гулянку. Кляліся мы, ды слова не трымалі. І ў гурбе пілавіння з галавою Куляліся і я, і большы брацік. Пасля ўцякалі ў “чыстыя” пакоі, Каб нам лупцоўкі не было ад маці. Больш на мяне злавалася яна: “Якая з вамі чысціня тут будзе, Што гаварыць пра меншых, як сама Стаіш у пілавінні ўся і ў брудзе. Зноў стружкі па ўсёй хаце разняслі”, І з крыўдаю падлогу падмятае, “Во, колькі смецця зноў мне прыняслі”, І злосна на нас венікам махае. Маўчала я, быць не магло іначай, Сябе я адчувала вінаватай. І марыла з упартасцю дзіцячай, Што больш не будзе сталяром наш тата. Вунь, працаваў бы лепей трактарыстам, Вазіў бы нас з сабою у кабіне, Было б у хаце хораша і чыста, І не ляжалі б стружкі, пілавінне. Але тады ўзяла б я дзе фігуркі, Што пахнуць лесам, хвояй і смалою? На аканіцах бацька ўжо карункі Не выразаў бы пілкаю ручною. Жыцця без гэтых цацак не ўяўлялі, Не ведалі пра лялькі і машынкі, Палацы з розных дошчачак складалі, І так раслі мы—хлопчыкі, дзяўчынкі. З тае пары гадоў прайшло нямала, Даў талент свой сынам мой бацька ў рукі. З фігуркамі цяпер, як я, бывала, Гуляюць мае дзеці—яго ўнукі. 1997г Women's Fashion