Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

1997

Сярэдняя: 4.3 (12 галасоў)

За сьцяною – поле,
Чорнае, пустое,
А за полем прорва
Стогне ў хмызьняках.
Там пугач палюе
Над цьвілой вадою,
Крыламі сівымі разьдзімае жах.
У начным сутоньні
Змрок згінае плечы
І сьцірае межы
Між дабром і злом.
Ні дарог, ні броду
На той бок пустэчы,
Дзе ў смузе трывожнай
Цьмяніцца святло.
Шэпча хвошч самотна
Над злавеснай кручай:
“Лепей за сьцяною у спакоі жыць.”
Толькі вабіць прорва –
Крок раблю рашуча…
“Выбачайце, сьцены.
Быць альбо не быць!”



Сярэдняя: 5 (1 голас)

Вітае восень прахалодай ды вільгаццю цмяных начэй,лістотай рознакаляровай,тужлівым позіркам вачэй.А мне так гэта даспадобы!Хай зледзянелы вецер дзьме!Вітай жа ,восень,прахалодай-я буду радая зіме!