Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларус

Сярэдняя: 4.5 (28 галасоў)
Ад беларускае гаворкі, Нібы ад поснае куцці, Скрывіўся мой размоўца горка І цыгарэтны дым пусціў. Не горкі дым, а позірк горкі Мяне муціў і засмуціў: Да беларускае гаворкі Яму расці яшчэ, расці... Мне стала прыкра і няёмка За суайчынніка свайго. Відаць, бацькоўская старонка Зусім чужая для яго. Я мовіў як не дзве гадзіны Пра край наш, аб яго жыцці І зразумеў, што й да радзімы Размоўцу трэба дарасці. Ён слухаў і не чуў нічога І рваўся ўсё скарэй пайсці, А я адчуў, што і да Бога Размоўцу трэба дарасці. Канец 20 стагоддзяPrime Hype DF 2016 EP


чытаючы верш, добра

чытаючы верш, добра адгукваюцца словы у сэрдцы кожнага беларуса, вельмi праткненна апавядае паэт усi деянне у сваiх вершах, вельмi тепла i лагодна абрысоувае нашу радзiму прыемна чытать яго вершы, дзякуй за такiе красивые i каханые словы!

Цікавая пабудова верша,

Цікавая пабудова верша, цікавыя рыфмы сустракаюцца.

Не пра тое казаў, відаць,

Не пра тое казаў, відаць, Коля.
Не аб тым, і не так, не зусім.
ТЫ ІШОЎ КРЫЖАКОМ! Ды на Волю.
І чырвоную зорку спаліў...

Разумеюць сваё, разумеюць.
І знаходзяць сваё ў чужым.
Непакор не заўсёды «жалеюць»*.
А парадкі наводзяць жывым.
-----------------------------
*музычны аккампанемент з дапамогай жалейкі.)))

Мікола! Дзякую! Цудоўны верш!

Мікола! Дзякую! Цудоўны верш! Пішыце паболей, каб нам было што чытаць! :-)
Таццяна Дзям'янава.

Дзякую Вам за ўцешнае слова.У

Дзякую Вам за ўцешнае слова.У Вашых вершах ёсць душа -- пішыце!
Мікола Ляшчун