Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусь

Сярэдняя: 4.8 (29 галасоў)
Беларусь...Радзімая старонка. Гукі спеваў л'юцца звонка. У жытнім полі васількі, У небе сінім белыя буслы. Беларусь... Матулечка рОдная. Гучнасць мовы-песьня пяшчотная. Звон чыстых крыніц,шчэбет птушыны, Зорак карагод і шолах альшыны. Беларусь...Старажытная спадчына. Легенды і паданні-мая Бацькаўшчына. Мудрыя продкі ў курганах спяць, І вежы замкаў стагодзямі стаяць. Беларусь...Зямля вяселля, свята. Агні КУПАЛЛЯ,асілкі-хлапчукі, дзяўчаты. Песнь жураўлеў, муражныя лугі, Чарніцы, суніцы, канюшыны стагі. Беларусь...Буйныя нівы і вескі, Певень ранкам, водар бэза, чаромхі, Крынка малака, кавалак хлеба, Пах забыты духмянага сена. Беларусь...Зямля моцы і мрой. Векавы крыж пакут не зламаў-ты Герой! Беларусь - мой лЕс, няма цябе мілей, Беларусь мая любая - ЖЫВІ І КВІТНЕЙ! ACE 17 Purecontrol TF