Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Ірына Беларусава

Сярэдняя: 4.4 (25 галасоў)
Ля празрыстай ракі прытулілася веска, У акенцы гуляюць праменьчыкі сонца, Бусел кружыць над нівай, садзіцца на дах, У паветры над вескай бэзавы пах... ПРЫПЕЎ: Беларускія вескі мовай гучаць, Зорнаю ноччу песьняй звіняць, Беларускія вескі-душа там народа, Улетку ў садах спее смарода. У суседа вяселле гуляе ўся веска, Спяваюць, таньчаць і крычаць усе "ГОРКА!", А як прыйдзе бяда гаруюць ўсім мірам, І атыдзе то гора к цемным вірам... Певень ранкам на плоце ўсіх разбудзіць, "Прывітанне і раніцы добрай!" - чуеце людзі? Малако і кавалак духмянага хлеба, Пах мурожнага сена, што яшчэ трэба?... Air Jordan Trainer Essential


Сярэдняя: 4.8 (29 галасоў)
Беларусь...Радзімая старонка. Гукі спеваў л'юцца звонка. У жытнім полі васількі, У небе сінім белыя буслы. Беларусь... Матулечка рОдная. Гучнасць мовы-песьня пяшчотная. Звон чыстых крыніц,шчэбет птушыны, Зорак карагод і шолах альшыны. Беларусь...Старажытная спадчына. Легенды і паданні-мая Бацькаўшчына. Мудрыя продкі ў курганах спяць, І вежы замкаў стагодзямі стаяць. Беларусь...Зямля вяселля, свята. Агні КУПАЛЛЯ,асілкі-хлапчукі, дзяўчаты. Песнь жураўлеў, муражныя лугі, Чарніцы, суніцы, канюшыны стагі. Беларусь...Буйныя нівы і вескі, Певень ранкам, водар бэза, чаромхі, Крынка малака, кавалак хлеба, Пах забыты духмянага сена. Беларусь...Зямля моцы і мрой. Векавы крыж пакут не зламаў-ты Герой! Беларусь - мой лЕс, няма цябе мілей, Беларусь мая любая - ЖЫВІ І КВІТНЕЙ! ACE 17 Purecontrol TF


Сярэдняя: 4.8 (53 галасоў)
Васількі, Валошкі - кветачкі старонкі... Сінява пялесткаў убрала ў сябе Фарбы неба, возера і вачэй людзей... У жытневым полі - прыгажосць і сінь, Хлопцаў называюць у нас-Васі-Васількі... Побач з васількамі - белыя рамонкі, І яны таксмама - кветачкі старонкі. Кружыць бусел белы над кветкавай хваляй, Дабра ен жадае Радзімаму Краю. Васількі, Валошкі - кветачкі Радзімы... З вамі мае сінія - я душой адзіна. Nike Air Max


Сярэдняя: 5 (23 галасоў)
Летнім ранкам васільковым, Па сябрам, старым і новым, Думкамі я прабягуся, Бы жывой вады нап'юся... Людзі добрыя, прыгожыя, Ідзеце вы сваей дарогаю, Лесу крыж нясеце на плячах, Калі весела, калі з боллю ў вачах... Дзякуй вам светлыя людзі! Няхай раніца добрай будзе! Сонейка ў небе вам ярка свеціць, І радуюць вас кветкі і дзеці! ДОБРАЙ РАНІЦЫ, СЯБРЫ!!! 17.07.2013 г. Adidas