Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларусь для мяне – мая родная маці...

Сярэдняя: 4.5 (44 галасоў)

Беларусь для мяне – мая родная маці,
Што ў залочаны восені цвет
У сялянскай з лучынаю хаце
Нарадзіла мяне на свет.
Беларусь для мяне – гэта шчырая вера,
Гэта сэрца сыноўняга стук.
Беларусь для мяне – гэта звонкая лера
І цымбалаў раскацісты гук.
Беларусь для мяне – гэта белыя зімы
І вясновы бурлівы разліў;
Васількі ў жытох гаманлівых,
Водар бэзаў, антонавак, сліў.
Беларусь для мяне – гэта восень з кастрыцай,
Верацёнаў гудзенне, красён перастук:
Кужаль, вытканы мамай, сястрыцай,
Гэта плёны ад працы мазолістых рук.
Беларусь для мяне – гэта слуцкія ткаллі,
Што прыгожыя ткуць паясы;
Гэта спевы птушыныя ў лесе
І палеткаў шырокіх прыволле.
Беларусь для мяне – Каліноўскі, Скарына,
Бегушэвіч, Купала і сотні такіх,
Каго гора-бяда не скарыла,
Хто ніколі не зрокся сваіх.
Беларусь для мяне – гэта спеўная лера
І крынічка, што з лесу бяжыць;
У свой край непахісная вера,
Што ён жыў, і жыве, й будзе жыць.



ВЕЛЬМI ДОБРЫ ВЕРШ! ДЗЯКУЙ,

вельмi добры верш! дзякуй, шаноуны янка.

Вялікая падзяка, Вам, за вашу

Вялікая падзяка, Вам, за вашу любоў да беларускай мовы і за Вашу творчасць!!!!

Спасибо большое за прекрасные

Спасибо большое за прекрасные стихи. Читаю, вспоминаю, волнуюсь и снова читаю.

Толькі б вера была і

Толькі б вера была і ўладзе.
Каб былі ў ёй такія ж сыны,
Якім думка абразліва – здрадзіць,
Якім розум дазволіць сысьці.

Спасибо за прекрасный стих,

Спасибо за прекрасный стих, для представления Беларуси на дне Европы как раз подходит. Белорусского языка не знаю, но читать очень нравиться. Глубже понимаешь украинский и русский. Считаю, что нужно учить и белорусский тоже хотя бы факультативно в школе вместе с русским.

Я нават не дедаю,што

Я нават не дедаю,што напісаць, бо гэта сапраўды прыгажосць!