Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Апошнія водгукі

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Янка Золак

Сярэдняя: 4.6 (41 голас)

Беларусь для мяне – мая родная маці,
Што ў залочаны восені цвет
У сялянскай з лучынаю хаце
Нарадзіла мяне на свет.
Беларусь для мяне – гэта шчырая вера,
Гэта сэрца сыноўняга стук.
Беларусь для мяне – гэта звонкая лера
І цымбалаў раскацісты гук.
Беларусь для мяне – гэта белыя зімы
І вясновы бурлівы разліў;
Васількі ў жытох гаманлівых,
Водар бэзаў, антонавак, сліў.
Беларусь для мяне – гэта восень з кастрыцай,
Верацёнаў гудзенне, красён перастук:
Кужаль, вытканы мамай, сястрыцай,
Гэта плёны ад працы мазолістых рук.
Беларусь для мяне – гэта слуцкія ткаллі,
Што прыгожыя ткуць паясы;
Гэта спевы птушыныя ў лесе
І палеткаў шырокіх прыволле.
Беларусь для мяне – Каліноўскі, Скарына,
Бегушэвіч, Купала і сотні такіх,
Каго гора-бяда не скарыла,
Хто ніколі не зрокся сваіх.
Беларусь для мяне – гэта спеўная лера
І крынічка, што з лесу бяжыць;
У свой край непахісная вера,
Што ён жыў, і жыве, й будзе жыць.



Сярэдняя: 4.2 (20 галасоў)

Наша мова – бярозавік весьні,
Аксаміт жаўруковае песьні,
Шум гаёў, пушчы грознае голас,
Акавітай успоены колас,
Матак нашых пяшчоты адвеку,
Отмуць-вір у вазёрах і рэках,
Васілёк сінявокі у збожжы,
Агняцьвет нашай сілы, дар Божы.



Сярэдняя: 4.8 (9 галасоў)

Над палеткамі роднага краю
Праняслася пажога вайны,
Спапяліла шалёную зґраю,
Зґраю цемры і дзікай маны;

Разагнала цямраныя хмары,
Ясным сонцам сагрэла зямлю,
Ціхай радасьцю ўквеціла твары,
Абудзіла зьнядолены люд.

Ў гэты час ты, радзімае слова,
Паляцела, як ластаўка, ў сьвет,
Загучэла пагудкаю новай
Для таго, хто нясыт, неадзет.

Ты ўзышло на адвечных руінах,
Цёплай ласкай сагрэла душу.
Над радзімай зьнядбанай краінай
Паляцеў неўміручы твой шум.

Ты збудзіла да новага жыцьця
Сонны горад, сіротку-сяло,
Зацьвіло васілёчкамі ў жыце,
Зазьвінела каралямі слоў

Такіх родных, знаёмах спрадвеку.
Неўміручае, роднае! Ты
Абудзіла ў душы чалавека
Нізку мараў, надзей залатых.

Дык жыві-ж, мілагучнае, вечна,
Над радзімай старонкай зьвіні,
Абдары сваёй ласкай сардэчнай
Нашы, сонцам сагрэтыя, дні!

Сей разумную праўду народу,
Абуджай, заклікай і вядзі.
Як паходня, ў баю за свабоду
Беларускаму люду сьвяці!



Сярэдняя: 4.2 (21 голас)

Роднай мовы чароўныя гукі,
О як любы вы нам ад прадвесьня!
Дзіцянём яшчэ цягнем к вам рукі,
Нібы ловячы матчыну песьню.
А як толькі ўбяромся мы ў сілу, -
Яркай зоркай вы нам да магілы.
Мілагучных, ад шчырага сэрца,
Одаў мала яшчэ напісана
Вам, каб можна было імі грэцца,
Аздабляючы вечар і ранак.