Захапляе-заварожвае
З ззяннем рэк, азёр зямля…
Ах, якая ты прыгожая,
Беларусь мая!
Тут палякі і ўкраінцы,
Для яўрэяў ты свая…
Ах, якая ты гасцінная,
Беларусь мая!
Дыхту ўсім давала ворагам —
Зблізку лезлі ці здаля…
Ты адвеку непакорная,
Беларусь мая!
Ў небе — песня жураўліная,
Весь я поўны пачуцця…
Ты да болю сэрцу мілая,
Беларусь мая!
У бары зязюляй казана
Доля светлая твая…
Пра цябе шмат песен складзена,
Хай гучыць яшчэ й мая!
снежань, 2011 г.
Поўны ідыятызм і лізанне....,
Поўны ідыятызм і лізанне...., а не мастацтва. Гэта ўзор "твора" РАБА, а не ГАСПАДАРА сваёй зямлі. У хуткім часе -скупленая і разграбленая чужынцамі- стане Беларусь не сваёй для саміх жа беларусаў.
Яна ўжо скупленая
Яна ўжо скупленая
Так, скупленая: "Тут палякі і
Так, скупленая:
"Тут палякі і ўкраінцы,
Для яўрэяў ты свая…
Ах, якая ты гасцінная,
Беларусь мая!"
Больш няма чаго дадаць да рабапаклонніцтва.
Ой, як у Вас рытм падкачащ!..
Ой, як у Вас рытм падкачащ!..