З першым, лагодным
матуліным словам,
з цяплом і пяшчотай
мазолістых рук,
з зыркім, жаданым
сонцам вясновым,
з песняй,
што ў высі
выводзіць жаўрук,
з гоманам родных
палёў і разлогаў,
з плёскатам ціхім
сінеючых рэк —
ты ў маё сэрца
ўвайшла назаўсёды
любай
і самай
найлепшай навек!