Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларуская казка.

Сярэдняя: 4.2 (16 галасоў)

Запрасілі да цара.
Справу меў ён нейкую…
Я, спачатку:
- Ў другарА!
Кажуць, каб ня мЕшкаў я…
Бо, цар табе - не прэзыдэнт…
Цар – усіх павЫшай…
Кінуў ў торбу я прэзэнт,
падцягнуў калЫшанні,
сеў на старага каня,
і еду да палацаў.
Я ж, не нейкая сьвіння,
каб з царом ня знацца.
Ён, канешне з няумех,
і кажуць, дурнаваты…
Але ж…
Цар – таксама чалавек,
шчэ, й высакаваты.
Бывае, розуму няма…
Справу парашАць якую…
А тут, мудрОная, яна,
справа… і не рашыць цару яе…
Тут патрэбен мужычок,
да спраў ўсялякіх звыклы,
каб,пачасаў свой мазжачок,
і рашэнне выклаў.
Еду, ціха, не ганю
коніка, чаго там…
Пачакаюць, не згніюць
справы й без спяхоты…
Еду, пЕсянку пяю,
ў думках – пуставата…
Мудрасць я сваю цаню.
Думаць – ранавата.
Вось прыеду да цара,
выдась закавырыцу,
будзе ў той час і парА
пачасаць патыліцу…
Ля палаца асадзіў,
коніка, аўса падвесіў…
Так… па палацам не хадзіў…
І куды ж тут лезьці?
Ну, й шурую напрамкі,
цераз сені царскія.
Пад нагамі байструкі
шлындаюцца з цацкамі,
дзеўкі царскія снуюць,
пырскаюць ў далоні…
І тут, праходу не даюць,
стражы, як калоны
мармуровыя стаяць,
з ружжамі і шаблямі…
На мяне тут паляваць?
Шугануў бы грАблямі…
Ды, граблЁў са мной няма…
Трэба дыпламатыя…
Гядзь, царыца прэ, сама
крыху дуркаватая.
Размалёваны ўвесь твар,
быццам яйка ў Пасху…
- Пойдзем, бо, чакае цар,-
кажа мне, так лАскава…
Во, які прыём у іх…
Дарам, што – царыца…
Дзеравенскім, ды прастым,
можа й пакланіцца…
Не… Здалося толькі так,
што зАраз зробе “кнікцан”…
Я для яе – Іван-дурак,
а яна – Царыца…
Завяла у царску хату.
За сталом, сярод палатаў,
хмурны цар сярбаў гарбату.
Выгляд дзікі, дуркаваты…
На царыцу так зірнуў!
Што тая – шась уміг адселя…
Чую, справы, хоць ў труну…
Бо, няма ў цара вяселля…
Я – прысеў. Маўчым. Чаго?
Але, чакаю “адкравення”…
І, маркую, тут “бягом”
Не выдавай Іван рашэння…
- Хочаш быць, Іван, царом?
- Хочаш – вацарЫцца?
- Аддаю табе харомы,
і сваю царыцу!
- Аддаю табе усЁ!
- А царства – залатое…
Дурань я… А не – Асёл…
Штосьці тут “ня тое”…
Слухам поўніцца зямля…
Й слух той, лямантуе –
распрадаў Ён царства, бля…
маць яго… такую…
Слух ідзе, даўгі цара
ужо – паболей царства…
- Можа ты у “выбарАх”
хочаш паучастваваць?-
падбівае мяне цар
ў бЕсядзь палітычную…
- Нахран мне,-
кажу, - твой “дар”,
царства запазычаннае.
- У мяне – ня згніўшы Двор,
бульба урадзІцца…
Сьвінка, куры…
Ёсць тапор -
ад злыдзеняў адбіцца.
Лес з грыбамі, з рыбай рэчка,
неба чыстае, прастор…
А тваё царства – недарэчнае…
Ты – ў дзярмо яго запёр.
Плюнуў я на пол харомаў,
выйшаў, коніка пагладзіў,
і, пакіраваў, к сабе, да дому…
Што мне царства…
Дома – лАцьвей…

Уначы 2 сакавіка 2013г.



"А тваё царства –

"А тваё царства – недарэчнае…
Ты – ў дзярмо яго запёр."

А твае "творы" недарэчныя і пісаніна ўся - дарма,
бо сам не вылез ты з дзярма.