Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларускія прысмакі

Сярэдняя: 4.1 (14 галасоў)

З даўніх часоў праз шмат вякоў,
Рацэпт прысмак сваіх дзядоў.
Захоўваючы ў кожнай хаце
Перадавалі беражна дзіцяці.

Усё гатавалі вось “на вока”,
Сучасная адсутнічала замарока.
Смачней нічога мы няелі,
Прысмак у матулі, ды з пасцелі.

Шкварчала сала на патэльні,
Скакалі яйкі на паследкі.
З блінамі, з квашанай капустай,
У сытнай стравы беларускай.

Усё гатавалі ад душы,
Рацэптаў з бульбы сотні тры.
Румяны дранік з маслам у печы,
Не прапускалі малыя дзеці.

А калі ж госці прыяжджалі,
Сталы ламіліся з харчамі.
Святочны торт стаяў па цэнтру,
Клёцкі з душамі ў талерцы.

Каўбасы,сала, самагонка,
Вялася дружная гамонка.
Рабяты ж елі вінегрэт,
Шукалі ў піражках сакрэт.

Усё смачней было тады,
Матулі памятаем мы бліны.
Хрушчы мучныя, бульбяныя,
Катлеты з бульбачкай мясныя.

Вось бы паесці смачнай стравы
Прыгатаванай нашай мамай.
Адчуць бы пах сваёй хаціны,
Дзяцінства любага карціны.

Родных кутоў свае рацэпты,
Дастанем з памяці сардэчна.
І прыгатуем смачна ды душой,
Сыць Божую Вам і пад настрой.

15.09.2021 г.