Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Беларускія вескі

Сярэдняя: 4.4 (25 галасоў)

Ля празрыстай ракі прытулілася веска,
У акенцы гуляюць праменьчыкі сонца,
Бусел кружыць над нівай, садзіцца на дах,
У паветры над вескай бэзавы пах...

ПРЫПЕЎ:

Беларускія вескі мовай гучаць,
Зорнаю ноччу песьняй звіняць,
Беларускія вескі-душа там народа,
Улетку ў садах спее смарода.

У суседа вяселле гуляе ўся веска,
Спяваюць, таньчаць і крычаць усе "ГОРКА!",
А як прыйдзе бяда гаруюць ўсім мірам,
І атыдзе то гора к цемным вірам...

Певень ранкам на плоце ўсіх разбудзіць,
"Прывітанне і раніцы добрай!" - чуеце людзі?
Малако і кавалак духмянага хлеба,
Пах мурожнага сена, што яшчэ трэба?...