Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Белы

Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)
Заманлівая далячынь вяршыняў недалёкіх гораў Блакітнацелых у зялёнай футры з белым капялюшам Узброеная спевам ветру па-над ціхім ф’ёрдам Спакусіць не аднойчы на цябе забыцца назаўсёды Салодкажарсны паx шыпшыны ў мястэчку, Што з пакон дзён завецца “Горад ружаў”, Распалымялі водары маліны і духмяных смолаў. Дурманіць галаву,бянтэжыць сэрца,распранае душу... А памятаеш, як у светлыя імгненні майго маленства Спявала ты мне казачныя сны пра непарушнасць Сваіх пачуццяў да дзяцей світанку існавання Шапотам жыта ў міжазёрры прамяніста-залатога? Забылася, дурніца, збочыла са шляху, пра які мы З табою мроілі пад знічкамі яскравымі спрадвеку, Глядзіш ад абуджэння ў бок, дзе сонца ўзыходзіць А я не там,павер - ніколі тамашняю лялькаю не буду Ты ведаеш,яна амаль як ты – даверлівасць і цнота Ёй уласцівыя не менш, але пры гэтым, упэўненасць, Халоднасць і рашучасць,зрабілі непакорлівай,жаданай Стрымацца з кожнай хвіляю,здаецца,ўсё больш пакутна Прашу,надай надзею, на імгненне звярні вачэй бяздонне Блакітнаю крыніцаю-слязою, што Нёман плыняю прыносіць Туды, дзе ад цябе штодзень хаваецца свяціла Плюнь у твар путане брыдкай ў абліччы медзвядзёвым! Sneakers