Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Алесь Губін

Сярэдняя: 4.4 (10 галасоў)
Далонямі цягнуцца да аблокаў Раскінуць над прасторам снежным вокам І вызваліць душы схаваны крык Ты сёння на вяршыні, ты мужык Хаця знутры ранейшы летуценнік, Блукаеш між натхненнем ды сумненнем! ... Я жыць хацеў, хацеў кахаць, жадаць Без меркантыльных думак дараваць! І ненавідзець брыдкаю пагардай, І разбівацца ўшэнт за прагу праўды! Каб кодэкс гонару па-над законам быў, Каб лёс палаў, а не бярвеннем плыў! ... Аднак, на жаль, мне болей не семнаццаць Я мушу у сабе расчаравацца! Air Jordan VIII 8


Сярэдняя: 4.5 (20 галасоў)
У свеце, дзе забыліся на годнасць Агіда роспачы штодзённа ладзіць бал Тут фальш замена слову гонару Тут па-над думкамі і дзеямі шакал У свеце, дзе не адчуваеш шчырасць Згубіўся праўды промень назаўжды Тут брыдка ты ілжэш, табе ілгуць Тут несапраўдныя спагады галасы У свеце, дзе не ведаюць пачуццяў - Схаваць крыві агонь ад шпаркай мітусні Тут шэрыя і жарсць з нянавісцю Тут доўгія хіба хлуслівыя насы У свеце, дзе саромеюцца продкаў Запустазелела сцяжынка на Парнас Тут пад далярамі бруіцца нафта-еднасць Тут медвапуціна трымае нафтагаз А ў свеце, тым што МЫ назвалі светам Не знікнуць рэшткі светлага святла Пакуль не змоўкнуць галасы паэтаў Пакуль нацягнута гітарная струна!.. 2012Jordan Extra Fly


Сярэдняя: 4.6 (10 галасоў)
Заманлівая далячынь вяршыняў недалёкіх гораў Блакітнацелых у зялёнай футры з белым капялюшам Узброеная спевам ветру па-над ціхім ф’ёрдам Спакусіць не аднойчы на цябе забыцца назаўсёды Салодкажарсны паx шыпшыны ў мястэчку, Што з пакон дзён завецца “Горад ружаў”, Распалымялі водары маліны і духмяных смолаў. Дурманіць галаву,бянтэжыць сэрца,распранае душу... А памятаеш, як у светлыя імгненні майго маленства Спявала ты мне казачныя сны пра непарушнасць Сваіх пачуццяў да дзяцей світанку існавання Шапотам жыта ў міжазёрры прамяніста-залатога? Забылася, дурніца, збочыла са шляху, пра які мы З табою мроілі пад знічкамі яскравымі спрадвеку, Глядзіш ад абуджэння ў бок, дзе сонца ўзыходзіць А я не там,павер - ніколі тамашняю лялькаю не буду Ты ведаеш,яна амаль як ты – даверлівасць і цнота Ёй уласцівыя не менш, але пры гэтым, упэўненасць, Халоднасць і рашучасць,зрабілі непакорлівай,жаданай Стрымацца з кожнай хвіляю,здаецца,ўсё больш пакутна Прашу,надай надзею, на імгненне звярні вачэй бяздонне Блакітнаю крыніцаю-слязою, што Нёман плыняю прыносіць Туды, дзе ад цябе штодзень хаваецца свяціла Плюнь у твар путане брыдкай ў абліччы медзвядзёвым! Sneakers


Сярэдняя: 4.8 (6 галасоў)
Цені жалю не знікаюць, раскідаючы душу Я Цябе не пакахаю, не умею, не магу Дзесьці побач у акенцы мігаціць Тваё святло Толькі ім не Мне сагрэцца, хоць сапраўднае яно Пралятаюць быццам ў стужцы кантыненты, гарады Сёння ў Осле п’ю бяздушна - заўтра ў Ніа без вады Расквітнеюць ў Фурабасі фарбы сакуры-вясны А Я зноў шукаю шчасця, толькі крочу не туды Ведай, што даўно шукаю і багата “адшукаў” Ведай, што Я не кахаю – і ніколі не кахаў Між растанняў і спатканняў, між сябоўстваў і баёў Дачакацца да світання, каб больш смутак не прыйшоў І смяяцца ў адзіноце з тых, хто шчасце не ўтрымаў, Заглынуўшыся ў брыдоце і падманах без падстаў І зайздросціць у самоце тым, хто шчасце не ўтрымаў Узгадаўшы, як ў палёце Сваё ж сэрца згвалтаваў Я не веру у вар'яцтвы і не веру ў фаталізм Не выношу тэрмін блядства і агульны крэтынізм Я зануда-летуценнік, фанабэрысты нарцыс: Я люблю памалявацца між натоўпу шэрых пыс І не здольны Я змяніцца, як не здольны прыпыніць Самадурствы і бясчынствы, каб гармонію здабыць Толькі вера, што аднойчы ранкам, днём ці ўначы Напаткаю тыя вочы, што цяпло аддаючы Сэрца цалкам запалоняць, і растане вечны лёд - Мой ратунак ад бяссоння і бязлітасных журбот Мабыць Я дурны рамантык ды збягаю ад праблем І таму зусім не варты, каб кахаць да пульсу вен?.. Зачытаюся раманам майстра тонкага пяра І ўжо перакананы, штот не вартая яна Гэтых пошукаў бясконцых, катавання малыдых Думак, мкненняў, дзён без сонца і, што пэўна, слёз Тваіх! Але і зрабіць насустрэч Табе крок Я не магу Сэрца пуста і бязглузда прыхавалася ў смугу Калі можаш і жадаеш, проста крыху пачакай Я, аднак, не абяцаю ні шалаш, ні з мілым рай... 06.11.2013 Adidas Yeezy