Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Белы ўспамін.

Сярэдняя: 3 (1 голас)
Дрэвы лісце паскідалі, Адляцелі ў вырай птушкі, Дождж ліе без перапынку. Хутка снег на землю ляжа, І мароз скуе бранёю Воды рэк і вадаёмаў, Адмысловымі узорамі Размалюе вокны спраўна… -Вунь, глядзі, і дзеці ў санках Спрытна з горкі пакацілі, Лоўка лепяць бабу з снега, І кідаюцца сняжкамі… Вось і я, здаецца б, скінуў Цяжар год і разам з дзецьмі Пакаціўся з горкі ў санках. А пасля, скачаны ў снезе, У дом з’явіўся перад маці, І яна б мне вымаўляла, Так, нязлосна, для парадку, І паіла смачным чаем… Nike Phantom Vision