Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Бэзавая вуліца

Сярэдняя: 3.8 (9 галасоў)

У мяне на руках распусціліся аблачынкі,
Загайдалісь між пальцаў крамяныя два сцяблы.
...Азалочаным брукам нам пела-гула сцяжынка,
Фіялетавым марывам плылі над намі сны.

А ў мяне на руках матылі разгарнулі крыльцы,
Так празрыста і тонка, што вусцішна іх кранаць.
Ім у роі пухнатым так лёгка імчаць-кружыцца!..
І лунала над вуліцай бэзавая вясна.

Праз пялёстак глядзець -
Можна нават убачыць неба,
Фіялетавым, белым, майскім і залатым.
І квітнелі над намі, ледзь-ледзь дрыжучы павевам,
Як бязважкія хмаркі,
Агромністыя кусты.