Бездакорнаму быць і так жыць, як ручай
І свабодна, і звонка, і ціха,
І жадаць для сябе, і жадаць усім вам
Многа шчасця, без чорнага ліха.
І ў жаданнях гарэць, і жаданні губляць,
Як дрэва лісце губляе увосень
І па-новаму зноў, яшчэ болей жадаць -
Ад жыцця залатых сугалоссяў.
06.08.1980